У малодшай групе ДУА "Дзіцячы сад № 3 г. Слоніма" прайшоў занятак па адукацыйнай вобласці "Выяўленчае мастацтва (маляванне)" на тэму "Восеньскае дрэва". У працэсе творчасці выхаванцы вучыліся перадаваць вобраз восеньскага дрэва, выкарыстоўваючы яркую палітру фарбаў, развівалі каардынацыю рухаў і дробную маторыку рук.