Гісторыя дзіцячага сада
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дзіцячы сад №3 г.Слоніма " ў 2020 годзе адзначыла свой 65-гадовы юбілей з дня адкрыцця (Установа функцыянуе з 1955 года).
ДУА "Дзіцячы сад №3 г.Слоніма" з чароўнай назвай "Купалінка" ўжо больш за 60 гадоў ажыццяўляе рэалізацыю адукацыйнай мадэлі "Этнасад". Вызначальным напрамкам дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляецца далучэнне дзяцей да вытокаў беларускай літаратуры, вывучэнне і выкарыстанне лепшых традыцый народнай педагогікі, выхаванне патрыятызму.
Дэвіз установы дашкольнай адукацыі:
"Кожную раніцу - прывітанне і пажаданне дабра на роднай мове. Кожны дзень - беларуская народная казка, народныя гульні, танцы, музыка і песні. Ніводнага дня без роднай мовы".
Традыцыі дзіцячага садка
Асноўнай традыцыяй сада застаецца ажыццяўленне этнакультурнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту. На тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі створаны этнакомплекс "Спадчына", які ўяўляе сабой стылізаваны беларускі вясковы эцюд. Усё гэта спрыяе шыракаму выкарыстанню ў адукацыйнай дзейнасці музейнай педагогікі. Экскурсіі да памятных і гістарычных местаў горада, сустрэчы з народнымі майстрамі, пісменнікамі садзейнімчаюць развіццю цікавасці ў дзяцей да этнічнай культуры беларускага народа.
Ва ўстанове дашкольнай адукацыі праходзяць народныя святы і абрады "Гуканне вясны", "Каляды", вячоркі і віктарыны "Як мы ведаем сваю Беларусь?" , а таксама забавы "Ад добрага кораня - добры парастак" і г.д.