У старэйшай групе ДУА «Дзіцячы сад N 3 г. Слоніма» прайшла выдатная музычная забаўка «У госці да восені», якая пакінула самыя цёплыя і светлыя ўспаміны ва ўсіх выхаванцаў. Музычная забаўка падарыла дзецям яркія ўражанні і магчымасць праявіць свае творчыя здольнасці. Такія мерапрыемствы дапамагаюць выхаванцам лепш даведвацца навакольны свет, развіваюць музычны слых, пачуццё рытму, артыстычнасць і ўменне дзейнічаць разам.