Выхаванцы сярэдняй групы ДУА "Дзіцячы сад № 3 г. Слоніма" сабралі першы ўласны ўраджай на нашым агародзе. Увесь сезон нашы маленькія памочнікі даглядалі градкі, і зямля шчодра аддзячыла ім за клопат. Дзеці з задавальненнем збіралі вырашчаную сваімі рукамі гародніну, разглядалі яе, замацоўвалі веды аб карысці вітамінаў і здаровага харчавання. Дзеці з захапленнем складалі ў кошыкі саспелую гародніну, цешачыся агульным поспехам. Ганарымся нашымі юнымі працаўнікамі!