У ДУА «Дзіцячы сад № 3 г.Слоніма» у межах рэалізацыі праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё» выхаванцы сярэдняй групы пазнаёміліся з салодкімі брэндамі нашай краіны.
Падчас пазнавальнай гутаркі дзеці даведаліся пра вядомыя беларускія кандытарскія вырабы, разглядалі іх упакоўкі, абмяркоўвалі любімыя прысмакі і з цікавасцю даведваліся, што многія беларускія салодкасці вядомы не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі.
Такія мерапрыемствы спрыяюць фарміраванню ў дзяцей цікавасці і павагі да прадукцыі і дасягненняў роднай Беларусі.
#Салодкія брэнды нашай радзімы