У рамках Тыдня беларускай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад № 3 г. Слоніма» прайшоў музычны досуг «Песня роднай зямлі».
Падчас мерапрыемства выхаванцы з задавальненнем выконвалі песні на беларускай мове, слухалі музычныя творы беларускіх кампазітараў, далучаліся да свету роднай песеннай культуры. Асаблівую цікавасць у дзяцей выклікала знаёмства з музычнымі інструментамі: яны даведаліся пра іх гучанне, асаблівасці і прызначэнне, спрабавалі вызначаць інструменты на слых.