У рамках Тыдня беларускай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад № 3 г. Слоніма» і ў межах рэалізацыі праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё» выхаванцы другой малодшай групы слухалі беларускія народныя казкі, з цікавасцю разглядалі кнігі, абмяркоўвалі ілюстрацыі і змест твораў.
Асаблівую ўвагу дзеці надалі беражлівым адносінам да кнігі: разам з выхавальнікам яны адрамантавалі выданні, якія патрабавалі аднаўлення. Такая дзейнасць садзейнічала выхаванню павагі да друкаванага слова, фарміраванню цікавасці да беларускай мовы і развіццю маўленчай актыўнасці выхаванцаў.
#Чытаем беларускае і па-беларуску