У рамках Тыдня беларускай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад № 3 г. Слоніма» з выхаванцамі другой малодшай групы прайшоў досуг «Карагод беларускіх гульняў».
Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў народных рухомых і карагодных гульнях, паўтаралі беларускія словы, вершыкі і пацешкі. Мерапрыемства садзейнічала развіццю маўлення, цікавасці да роднай мовы і далучэнню да нацыянальных традыцый.