У ДУА «Дзіцячы сад № 3 г.Слоніма» Тыдзень роднай мовы працягнуўся тэматычным днём «Беларускія казкі — дзецям».
У старэйшай групе адбылася драматызацыя беларускай народнай казкі «Пра быка і яго сяброў».Выхаванцы выразна выконвалі ролі, выкарыстоўвалі элементы касцюмаў, замацоўвалі навыкі маўлення на беларускай мове.
У іншых групах арганізавана чытанне беларускіх народных казак, абмеркаванне паводзін персанажаў, адказаў на пытанні па змесце. Выхаванцы малявалі ілюстрацыі да казачных сюжэтаў, а лепшыя работы былі прадстаўлены на выставе дзіцячай творчасці.