16 лютага ў ДУА «Дзіцячы сад № 3 г.Слоніма» стартаваў абласны Тыдзень роднай мовы. Першы дзень прайшоў пад тэмай «Мая родная мова — беларуская».
Выхаванцы з задавальненнем удзельнічалі ў беларускіх народных гульнях, дзе гучалі лічылкі, заклічкі і вершаваныя радкі. Праз рух і слова дзеці актыўна выкарыстоўвалі беларускую мову ў зносінах.
Падчас дыдактычных гульняў «Скажы па-беларуску» і «Падбяры слова» ўзбагачаўся слоўнікавы запас, развівалася маўленчая актыўнасць.