У рамках праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё!» у дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад № 3 г.Слоніма» прайшоў тэматычны дзень «Беларускія прадукты — наш гарачы выбар!».
На працягу дня выхаванцы не толькі знаёміліся з айчыннымі вытворцамі — Савушкін прадукт, Бабушкина крынка, Слонімскі хлебазавод, — але і разважалі пра стравы беларускай кухні. Дзеці называлі любімыя нацыянальныя стравы: духмяныя дранікі, наваристыя супы, малочныя кашы, свежы хлеб з маслам.
Праз гульні, гутаркі і творчыя заданні дзеці прыйшлі да простай высновы: беларускія прадукты — гэта якасць, карысць і гонар за сваю краіну.