Сёння ў ДУА «Дзіцячы сад № 3 г. Слоніма» панавала асаблівая атмасфера — тут прайшоў «Дзень беларускіх вандравак», які стаў сапраўдным святам пазнання і любові да роднай зямлі. Выхаванцы адправіліся ў захапляльнае падарожжа па гарадах і мястэчках Беларусі, дакранаючыся да яе багатай гісторыі і самабытных культурных традыцый.
Праз аповеды, вобразы і цікавыя заданні дзеці адкрывалi для сябе прыгажосць роднага краю, адчувалі гонар за сваю малую і вялікую Радзіму, вучыліся бачыць у Беларусі крыніцу сілы, натхнення і духоўных каштоўнасцей. Такія мерапрыемствы не толькі пашыраюць кругагляд, але і з маленства выхоўваюць павагу да нацыянальнай спадчыны, фарміруюць пачуццё прыналежнасці да роднай краіны.
# «Дзень беларускіх вандравак»