Выхаванцы ДУА «Дзіцячы сад № 3 г.Слоніма» рэалізуюць праект «Кожная пятніца — роднае, сваё». У рамках #Днябеларускіхфестываляў дзеці знаёміліся з культурнымі фестывалямі Беларусі, народнымі традыцыямі і звычаямі. Праз гутаркі, гульні і творчыя заданні выхаванцы з цікавасцю адкрывалi для сябе самабытнасць роднай культуры, вучыліся ганарыцца сваёй краінай і яе культурнай спадчынай.
Дзень прайшоў у святочнай, цёплай атмасферы і пакінуў у дзяцей яркія ўражанні.
#ДзеньБеларускіхФестываляў