Працоўная дзейнасць на свежым паветры стала для выхаванцаў сярэдняй групы сапраўднай падзеяй.Пасля выхадных дзеці з радасцю выйшлі на ўчастак дзіцячага сада, каб прыняць удзел у расчыстцы снегу. Яшчэ задоўга да прагулкі яны з нецярпеннем чакалі гэтага моманту. Узброіўшыся лапатамі, маленькія памочнікі дружна адправіліся на ўчастак, дзе з запалам і энтузіязмам узяліся за спарву. Такая праца не толькі прыносіць карысць, але і выхоўвае ў дзяцей працавітасць, адказнасць і любоў да сумеснай справы.