Выхаванцы ДУА «Дзіцячы сад № 3 г.Слоніма» далучаюцца да рэалізацыі праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё» #Топ-10БрэндаўБеларусі.
Мэта праекта — паказаць багацце і якасць беларускіх тавараў, падкрэсліць іх канкурэнтаздольнасць і зрабіць падтрымку нацыянальнага вытворцы добрай традыцыяй.
Сёння выхаванцы знаёміліся з Топ-10 брэндаў Беларусі, даведаліся пра вядомыя беларускія тавары і прадпрыемствы, абмяркоўвалі, чаму важна ганарыцца айчыннай прадукцыяй і падтрымліваць беларускіх вытворцаў. Праз гутаркі і гульнёвыя формы работы ў дзяцей фарміраваліся пачуццё гонару за сваю краіну і цікавасць да роднай культуры.