У ДУА «Дзіцячы сад № 3 г. Слоніма» прайшлі калядкі — цёплае і радаснае свята, напоўненае народнымі традыцыямі. Выхаванцы разам з педагогамі спявалі калядныя песні, вадзілі карагоды, выказвалі добрыя пажаданні.
Дзеці ў народных касцюмах з цікавасцю знаёміліся з каляднымі звычаямі, адчувалі атмасферу свята і далучаліся да беларускай культурнай спадчыны. Калядкі падарылі ўсім добры настрой, радасць і пачуццё еднасці.