Выхаванцы малодшай групы ДУА «Дзіцячы сад № 3 г. Слоніма» з задавальненнем выйшлі на прагулку, каб пабудаваць горку і пракапаць лабірынты дарожак у глыбокім снезе.
Дзеці з вялікім захапленнем працавалі разам, вучыліся карыстацца лапаткамі, дапамагаць адзін аднаму і радавацца вынікам сваёй працы. Такая зімовая дзейнасць не толькі прынесла шмат станоўчых эмоцый, але і спрыяла развіццю рухальнай актыўнасці, каардынацыі рухаў, уяўлення і камунікатыўных навыкаў.
Прагулка на свежым паветры стала для выхаванцаў крыніцай радасці, здароўя і добрай зімовай казкі.